З'явілася відэа, як падаў верталёт прэзідэнта Балівіі

З'явілася відэа, як падаў верталёт прэзідэнта Балівіі

Верталёт прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса пайшоў на экстраную пасадку. Здарэнне адбылося, калі Маралес вылятаў з вёскі ў Андах, дзе адкрываў новую дарогу. Яго прычынай называюць механічнае пашкоджанне хваставога ротара верталёта. Прэзідэнт, людзі, якія яго суправаджалі, і пілот не пацярпелі.

Здарэнне адбылося на фоне масавых пратэстаў апанентаў Эва Маралеса. Яны пачаліся пасля кастрычніцкіх прэзідэнцкіх выбараў, якія ён выйграў, і працягваюцца ўжо два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі