З'явілася відэа тэст-драйва ва Украіне брытанскага танка Challenger 2

Challenger 2 і іншая заходняя бронетэхніка пад украінскімі сцягамі / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA
Challenger 2 і іншая заходняя бронетэхніка пад украінскімі сцягамі / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA

З'явілася відэа тэст-драйва ва Украіне брытанскага танка Challenger 2. Яго апублікаваў украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.

"Было вельмі прыемна пракаціцца на першым украінскім асноўным баявым танку Challenger 2, — піша Рэзнікаў. — Такія танкі, пастаўленыя Вялікабрытаніяй, нядаўна паступілі ў нашу краіну. Гэтыя фантастычныя машыны хутка пачнуць свае баявыя задачы".

Як чакаецца, брытанскія танкі паўдзельнічаюць у контрнаступе, які рыхтуе ўкраінскае войска. Украіна атрымае да трох дзясяткаў Challenger 2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі