Ад расійскага ўдару па Харкаўшчыне загінулі 10 чалавек

Наступствы расійскага ўдару па Печанегах

Наступствы расійскага ўдару па Печанегах / ДСНС Украіны

Раніцай 18 жніўня расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па пасёлку Печанегі на Харкаўшчыне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, якую перадае hromadske.ua, там загінулі дзесяць чалавек, а траўмы атрымалі 17. Ім аказваюць усю неабходную медыцынскую дапамогу.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расійскі ўдар быў нанесены па людным скрыжаванні ў Печанегах. Там размяшчаюцца пошта і крамы, а вакол — толькі жылыя дамы.

У выніку ўдару былі пашкоджаныя дзесяць прыватных дамоў, кавярня, пошта, крама і мінімум сем аўтамабіляў.

Таксама ад расійскага ўдару па Харкаўшчыне пацярпеў горад Ізюм. Там былі параненыя пяць чалавек, у тым ліку дзевяцігадовы хлопчык. У горадзе пашкоджаныя пяць дамоў.

Ад расійскага ўдару па Харкаўшчыне загінулі 10 чалавек
Наступствы расійскага ўдару па Печанегах / ДСНС Украіны
Ад расійскага ўдару па Харкаўшчыне загінулі 10 чалавек
Наступствы расійскага ўдару па Печанегах / ДСНС Украіны
Ад расійскага ўдару па Харкаўшчыне загінулі 10 чалавек
Наступствы расійскага ўдару па Печанегах / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.