З'явілася аўдыякніга з казкамі Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч / nlb.by

З'явілася 4-гадзінная аўдыякніга з казкамі славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Яе апублікаваў праект "Беларуская літаратура".

"Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно, і ўсё пра нас ведае, якімі мы былі калісь і якімі будзем на тысячу год наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чуйны да голасу зямлі аўтар — Уладзімір Караткевіч", пішуць аўтары праекта.

У аўдыякнізе больш за два дзясяткі казак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі