Зянон Пазьняк: Затрыманы Ігар Корсак - родзіч члена нашай партыі

Затрыманы супрацоўнікамі КДБ, як "падазроны ў злосным хуліганстве" падчас канцэрту 4 ліпеня, 34-гадовы Ігар Корсак не быў сябрам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яе кіраўнік Зянон Пазьняк.   Нагадаем, пра затрыманне Корсака сёння паведаміла Радыё Свабода. Падчас ператрусу ў яго кватэры знайшлі пакет з балтамі і гайкамі. Ігар Корсак паспеў патэлефанаваць і паведаміў, што яго падазраюць у вырабе выбуховага прыстасавання.

З'явілася інфармацыя, што Корсак быў "блізкі да КХП-БНФ". Вось што кажа Зянон Пазьняк:

"Так, ён ёсць родзіч члена нашай партыі".


Пазьняк мяркуе, што ў тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі, няма нічога новага:

"Нічога тут новага, гэта звычайная аперацыя спецслужбаў, якая ажыццяўляецца зараз. Будуць шукаць гайкі, пакеты, парашкі мыльныя, што хочаш. І вядома будуць шукаць у людзей, у якіх родзічы з апазіцыі, родзічы Пазьняка ці яшчэ каго".


Зянон Пазьняк перакананы, што цяпер галоўнае - даваць людзям аб'ектыўную інфармацыю пра падзеі апошніх дзён:

"Яны хочуць людзей запалохаць, каб людзі не займаліся выбарамі, а займаліся ерундой. "Вешаюць усялякіх сабак" на людзей, займаюцца "паляваннем на ведзьмаў". Гэта тыповая работа ўсіх рэжымаў, тым больш НКВД".


Кіраўнік КХП-БНФ лічыць, што мы сталі сведкамі рэалізацыі "падрыхтаванай аперацыі".
"Той хто трымае ўладу, той яе і падрыхтаваў, - кажа Зянон Пазьняк. - Каб не даць людзям займацца выбарамі, а зрабіць выбары свае. Гэта іхны почырк".

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі