Зянон Пазьняк: Апазіцыянерам не трэба дрыжэць і баяцца!

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазьняк у інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў меркаванне, што апазіцыянерам нельга паддавацца страху, які могуць выклікаць шматлікія ператрусы, затрыманні, допыты па справе выбуху 4 ліпеня.
Зянон Пазьняк: "Гэтыя людзі, якія ў апазіцыі, яны адчулі, што на іх будуць валіць усё. І пачалі дрыжэць, пачалі баяцца. Хіба так можна сябе паводзіць?".

У той жа час Пазьняк выказаў меркаванне, што ў спецслужбаў, якія, на яго думку, арганізавалі выбух, "ужо ёсць чалавек, якога яны падрыхтавалі на вінаватага". "Гэта іхні "свой" чалавек, - кажа Пазьняк. - Магчыма, яны яго "выявяць". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі