"Зямля заваленая целамі" — Зяленскі пра страты УС РФ пад Паўлаўкай

УСУ адбіваюць атакі расіян у Данецкай і Луганскай абласцях / facebook.com/GeneralStaff.ua/
УСУ адбіваюць атакі расіян у Данецкай і Луганскай абласцях / facebook.com/GeneralStaff.ua/

Расійскія паблікі пішуць, што "УС РФ пачалі контрнаступленне на Лісічанскім кірунку і вядуць баі за аднаўленне кантролю над Белагораўкай" (гэта ў Луганскай вобласці). Паводле іх звестак, цяжкія пазіцыйныя баі ідуць і ў Паўлаўцы (гэта Данецкая вобласць), але "складаныя ўмовы надвор'я абцяжарваюць вядзенне наступальных баявых дзеянняў".

У Генштабе УСУ пацвярджаюць, што ў мінулыя суткі адбівалі атакі каля Паўлоўкі і Белагораўкі і яшчэ каля дзясятка населеных пунктаў Данецкай вобласці. У ранішняй зводцы гаворыцца, што расіяне вядуць наступу на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім напрамках.

Фронт у Данецкай вобласці застаецца "эпіцэнтрам найбуйнейшага вар'яцтва акупантаў", дзе расіяне гінуць "сотнямі штодня". Аб гэтым у вячэрнім звароце казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Зямля перад украінскімі пазіцыямі літаральна заваленая целамі акупантаў..." — так апісвае сітуацыю ў Данецкай вобласці Зяленскі. Ён таксама казаў аб рэакцыі прыморскага губернатары на паведамленні аб вялікіх стратах у раёне Паўлаўкі. Губернатар сказаў, што страты "далёка не такія".

"Ад Уладзівастока да Паўлаўкі больш за 9 тысяч км але ён упэўнены, што страты "не такія". Губернатару, напэўна, адтуль лепш відаць", — выказаў меркаванне Зяленскі.

Вялікія страты пад Паўлаўкай вымусілі рэагаваць нават Мінабароны Расіі, адзначаюць у Інстытуце вывучэння вайны. Аб сітуацыі ў выхадныя пачалі пісаць расійскія блогеры. Яны апублікавалі ліст, у якім сцвярджалася, што расійскае вайсковае кіраўніцтва "кінула" 155-ю марскую пяхотную брыгаду Ціхаакіянскага флоту ў "незразумелае наступленне" пад Паўлаўкай, дзе тая панесла страты сумай больш за 300 забітых, параненых і зніклых без вестак і страціла палову сваёй тэхнікі. І ўсё гэта за некалькі дзён.

Блогеры лічаць, што ў гібелі людзей вінаватыя камандзіры, і папрасілі губернатара Прыморскага краю правесці праверку. На гэтыя паведамленні адрэагавала нават Міністэрства абароны Расіі. Але там заявілі, што за апошнія 10 дзён было забіта менш 1% брыгады і менш 7% было паранена, а значныя страты панеслі ўкраінскія сілы.

"Земля завалена телами" — Зеленский о потерях ВС РФ под Павловкой
Карта баёў у Данецкай вобласці 7 лістапада 2022 года / understandingwar.org

Ва Украіне загінуў як мінімум шосты амерыканскі добраахвотнік. Гэта Цімаці Грыфін, ён служыў у Інтэрнацыянальным легіёне. Пра гэта паведамляе амерыканскі тэлеканал NBC News са спасылкай на людзей, якія ведаюць пра смерць Грыфіна.

Грыфін удзельнічаў у контрнаступленні Украіны на Усходнім фронце і быў "забіты падчас бою", кажа крыніца тэлеканала. Таксама вядома, што добраахвотнік быў са штата Нью-Ёрк. Пазней смерць амерыканскага грамадзяніна ва Украіне пацвердзіў і прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША. Але ён адмовіўся раскрываць падрабязнасці пра загінулага і акалічнасці яго смерці патлумачыў гэта меркаваннямі бяспекі.

У Іране пачаліся ўнутраныя спрэчкі праз пастаўкі Расіі дронаў, якія яна выкарыстоўвае ў вайне з Украінай. Супраць гэтага ўжо публічна выступілі некалькі ўплывовых людзей, піша The Guardian. Так, пазіцыю ўладаў публічна раскрытыкаваў кансерватыўны святар і рэдактар іранскай газеты Jomhouri Eslami Масіх Махаджэры. Яго заяву шырока растыражавалі іншыя іранскія газеты. На ягоную думку, Іран павінен быў бы на афіцыйным узроўні параіць Расіі выконваць міжнароднае права, забараніць Маскве выкарыстоўваць іранскія беспілотнікі, калі іх пастаўлялі да пачатку вайны, і падтрымліваць больш цесныя стасункі з Украінай.

Аварыйных адключэнняў электразабеспячэння сёння ў Украіне пакуль не прадбачыцца. Пра гэта заявілі ў "Укрэнерга". Але будуць планавыя у Кіеве і яшчэ сямі абласцях.

"Абмежаванні спажыўцоў неабходныя, каб паменшыць нагрузку на сеткі, забяспечыць устойлівую балансаванне энергасістэмы і пазбегнуць паўторных аварый", — растлумачылі ў "Укрэнерга". Нагадаем, з сярэдзіны кастрычніка энергасістэма Украіны некалькі разоў падвергнулася масіраваным ракетным нападам з боку расійскіх войскаў.

У Луцку (гэта Валынская вобласць) мясцовы музычна-драматычны тэатр дае прадстаўленні ў падвале. Там абсталявалі сцэну і паказваюць спектаклі падчас паветраных трывог.

"З-за паветраных трывог некалькі разоў нам даводзілася перарываць спектаклі, разам з акцёрамі і гледачамі пераходзіць у сховішча, а то і наогул пераносіць спектаклі. Таму ўзнікла ідэя стварыць тэатр  у хованцы", — распавёў кіраўнік тэатра Сяргей Скулінец.

Паводле яго слоў, на сцэне ў хованцы ўжо запланавалі шэраг тэатральных прэм'ер. Першая з іх адбудзецца ў канцы лістапада.

"Земля завалена телами" — Зеленский о потерях ВС РФ под Павловкой
"Тэатр у хованцы" у Луцку / new.volynrada.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі