Вы тут

Зяленскі: звяртаюцца сотні айцішнікаў з Беларусі, хочам забяспечыць іх працай

Уладзімір Зяленскі падчас паездкі на Львоўшчыну / president.gov.ua

17 верасня падчас паездкі па Львоўскай вобласці ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сустракаўся з прадстаўнікамі ІТ-галіны і згадаў беларускіх айцішнікаў.

"Да нас звярталіся беларусы ў сувязі з тымі трагічнымі падзеямі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі, — гаварыў Зяленскі. — Шмат айцішных вядучых кампаній, гэта сапраўды ўжо сотні айцішнікаў, звяртаюцца да нас".

Па словах прэзідэнта Украіны, беларусаў збіраюцца забяспечыць працай. "Львоўшчына гатова сустракаць беларускіх калег", — адзначыў ён.

Раней у Літве і Латвіі заяўлялі пра тое, што беларускія ІТ-кампаніі пачынаюць пераязджаць у гэтыя краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.