Зяленскі заявіў пра "надзвычай складаную" сітуацыю на Пакроўскім напрамку

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра "надзвычай складаную" сітуацыю на Пакроўскім напрамку (і іншых напрамках у Данецкай вобласці). Там працягваюць наступ расійскія войскі. "Ключавыя расійскія намаганні і найбольшыя сілы сканцэнтраваны менавіта там, і вельмі важная цяпер устойлівасць кожнага нашага падраздзялення, наша здольнасць знішчаць акупанта", — кажа Зяленскі.

Напярэдадні галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі прызнаў: спадзяванні на тое, што для стрымання ўкраінцаў у Курскай вобласці расіяне перакінуць туды падраздзяленні з пакроўскага напрамку, не спраўдзіліся. Стабілізаваць там сітуацыю не атрымліваецца. Штодня расійскі бок рапартуе пра новыя акупаваныя населеныя пункты. Але з іншых напрамкаў расіяне войскі здымаюць. "Усё напружанне, якое мы перанеслі ў Расію, азначае, што яны не могуць накіраваць яшчэ больш ціску на нашу Данеччыну", — кажа ўкраінскі прэзідэнт.

Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце адзначыў, што ў Курскай вобласці УСУ працягваюць павялічваць тэрыторыю, якую яны кантралююць "у вызначаных раёнах побач з мяжой Украіны". Таксама былі ўзятыя чарговыя палонныя. На ўчорашні дзень іх налічвалася каля 600 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі