Вы тут

Зяленскі пастараўся, каб Dr. Alban выступіў у Кіеве пасля канцэрту ў Крыме

Dr. Alban и Владимир Зеленский / "Инстаграм"

Шведскі музыкант і спявак Dr. Alban выступіў у навагоднім шоў "Вечернего квартала" ў Кіеве. Спачатку яму забаранілі ўезд ва Украіну, таму што ён даў канцэрт у анэксаваным Крыме. У сітуацыю ўмяшаўся ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша "112 Украіна". Пасля гэтага музыкі ўпусьцілі ў сталіцу.

У сваім "Инстаграме" Dr. Alban распавядае пра гэты выпадак і піша аб вельмі добрай прагулцы па Кіеву ў кампаніі прэзідэнта.

Dr. Alban — музыка са Швецыі нігерыйскага паходжання. Ён выступае ў стылі еўрадэнс. Найбольшую папулярнасць ён атрымаў дзякуючы хіту It's My Life.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.