Вы тут

Зяленскі падпісаў указ пра роспуск парламента і прызначэнне выбараў

Падчас сустрэчы Зяленскага з кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады і лідарамі фракцый / president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ пра роспуск Вярхоўнай Рады і прызначэнне датэрміновых парламенцкіх выбараў на 21 ліпеня. Тэкст указу з'явіўся на сайце Адміністрацыі прэзідэнта.

У аўторак Зяленскі сустракаўся ў Адміністрацыі прэзідэнта з кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады і лідарамі фракцый. Ён абгрунтаваў сваё рашэнне распусціць парламент — нізкі давер грамадзян да Вярхоўнай Рады (каля 4%) і адсутнасць з 2016 года парламенцкай кааліцыі. На пазачарговым пасяджэнні ўкраінскага парламента будуць разгледжаныя пытанні змены выбарчага заканадаўства, у тым ліку адмена мажарытарнай сістэмы, зніжэнне прахаднога бар'ера з 5% да 3%.