“Звязда” апублікавала спіс матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі ў Беларусі

“Звязда” апублікавала спіс матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі ў Беларусі

Газета “Звязда” ў нумары за 16 сакавіка апублікавала спіс матэрыялаў, якія на падставе рашэння судоў прызнаныя экстрэмісцкімі. Пералік утрымлівае некалькі дзясяткаў пазіцый. Пачынаецца ён з рашэнняў судоў 2008 года. Тады экстрэмісцкімі былі прызнаныя CD-R “Урок беларускае мовы” і “Канцэрт Салідарныя з Беларуссю на рынкавай плошчы ў Варшаве 12 сакавіка 2006 года”.

Сярод больш позніх вядомых выданняў — альбом “Прэс фота Беларусі 2011”, выдадзены Логвінавым у 2012 годзе.

Ёсць у спісе “Звязды” і такія цікавыя выданні, як “Няма дрэнных народаў”, Мінск, ЗАТ “Праваслаўная ініцыятыва”, 2007 г., 127 с., “Таемны сусветны ўрад. Змова супраць Расіі” А.А.Платонава, ды “Іга іудзейскае” аўтарства Барыса Міронава, выдадзенае ў Маскве. Яшчэ ёсць адразу некалькі кніг пра Адольфа Гітлера, у тым ліку яго праца “Мая барацьба”, а таксама маркі з яго выявай.

 

З неверагодных рэчаў у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў — таямнічы “нагрудны знак шэрага колеру”. Яго незаконнасць засведчыў суд Кастрычніцкага раёна Мінска ў кастрычніку 2015 года.

Таксама ў спісе згадваецца некалькі інтэрнэт-адрасаў, у тым ліку спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках.

“Звязда” апублікавала спіс матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі ў Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі