Звольнілі тэлекаментатара, які заснуў у жывым эфіры (аўдыё)

Звольнілі тэлекаментатара, які заснуў у жывым эфіры (аўдыё)

У Кітаі звольнілі тэлекаментатара, які заснуў у жывым эфіры. Дун Лу каментаваў нядаўні матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж "Рэалам" і ПСЖ. Як піша брытанскае выданне Daily Mail, на 79-й хвіліне гульні тэлегледачы пачулі... храп.

46-гадовы тэлекаментатар пасля прынёс прабачэнні заўзятарам. Ён апраўдваўся, што матч пачаўся ў 3.45 па мясцовым часе, таму ён вельмі мала спаў і пад канец паядынка не вытрымаў. Кіраўніцтва тэлеканала, нягледзячы на тое, што Дун Лу працаваў у іх каля 20 гадоў, вырашыла яго звольніць. Кітаец заявіў, што будзе працягваць каментаваць матчы, толькі ўжо праз свой блог у інтэрнэце.

Фота, відэа: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі