Вы тут

Звольнілі дырэктарку гімназіі ў Брэсце, якая вывесіла сапраўдныя пратаколы

Алена Шкулепа і пратакол з выбараў-2020

Звольнілі дырэктарку брэсцкай гімназіі №4 Алену Шкулепу, якая 9 жніўня 2020-га вывесіла сапраўдныя пратаколы галасавання. Па неафіцыйнай інфармацыі, адбылося гэта яшчэ перад Новым годам. Такім чынам, яна пратрымалася на пасадзе амаль паўтара года пасля прэзідэнцкіх выбараў.

На сайце гімназіі імя дырэктара цяпер не ўказанае. Няма і яго фота. Намесніцы Шкулепы свае пасады захавалі.

Раздзел "Адміністрацыя": Шкулепы тут ужо няма

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у гімназіі, дзе працавала Алена Шуклепа, было адразу два выбарчыя ўчасткі. На адным з іх па пратаколам Святлана Ціханоўская набрала 543 галасы. Лукашэнка  —  524. На другім за Ціханоўскую было 510 галасоў, за Лукашэнку — 380.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.