Звольненыя капітаны жаночай і мужчынскай зборных Беларусі па тэнісе

Звольненыя капітаны жаночай і мужчынскай зборных Беларусі па тэнісе

Жаночая і мужчынская зборныя Беларусі па тэнісе засталіся без капітанаў. Эдуард Дуброў і Уладзімір Ваўчкоў адпраўленыя ў адстаўку са сваіх пасадаў. Такое рашэнне прыняло Бюро праўлення Беларускай федэрацыі тэніса, піша "Прессбол"

Галоўная трэнерская рада федэрацыі мусіць на працягу месяца вызначыць кандыдатуры капітанаў для абедзвюх зборных.

Як вядома, абедзве каманды на старце сёлетняга сезона зазналі паразы — у матчах Кубка федэрацыі і Кубка Дэвіса. Жаночая зборная ў чвэрцьфінале Сусветнай групы Кубка федэрацыі саступіла немкам з лікам 2:3. Мужчынская каманда ў першым раўнда Еўра-Афрыканскай групы I Кубка Дэвіса ппайграла аўстрыйцам — 0:5.

Дарэчы, раней Эдуард Дуброў расказваў журналістам, што яго выганяць пасля першага ж пройгрышу: "Думаю, што мяне не звальняюць адсюль... Яны проста трываюць мяне, пакуль выйграем. Як толькі прайграем, адразу выганяць і мяне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі