Вы тут

Звольнены дырэктар магілёўскага музея запускае адукацыйную праграму на Youtube

Аляксей Бацюкоў / mogilev.online

Экс-дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў запускае гістарычную праграму на відэахостынгу Youtube.

У першым выпуску ён расказвае пра першых пасяленцаў Магілёўшчыны. Далей Бацюкоў плануе расказаць усю гісторыю Магілёўшчыны.

Гісторык кажа, што запланаваў курс відэалекцый. "Матэрыялы для праграм рыхтую сам. Мяне запрасілі выпускаць перадачы на канале 6tv.by. Такі курс я хацеў стварыць даўно, але раней на гэта не хапала часу", — падзяліўся ён сваімі планамі з сайтам mogilev.online.

У жніўні 2020-га Бацюкоў разам з іншымі супрацоўнікамі музея падпісаў адкрыты ліст, у якім асудзілі гвалт сілавікоў супраць пратэстоўцаў. Таксама падпісанты запатрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Сам Бацюкоў удзельнічаў у акцыях пратэсту. На пачатку 2021 года яму паведамілі, што кантракт з ім працягнуты не будзе.

Бацюкоў вярнуў у Беларусь музейныя рарытэты, у тым ліку Статут Вялікая Княства Літоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.