Звольненаму за ўдзел у выбарах Аляксандру Меху адмовіў і абласны суд

Сёньня  Брэсцкі суд разгледзеў касацыйную скаргу актывіста Партыі БНФ. На працягу трох гадзінаў касацыйную скаргу разглядала калегія суддзяў пад старшынствам Алены Хоцька. Суд вынес вердыкт: “Падставаў пераглядаць рашэнне суда першай інстанцыі няма”.

Нагадаем, што 22 жніўня Кобрынскі раённы суд адмовіў Аляксандру Меху, інжынеру Кобрынскай філіі фірмы “Белтрансгаз”, у яго іску аб аднаўленні на працы, кампенсацыі за вымушаны прагул, маральным адшкадаванні і ўстараненні дыскрымінацыі паводле палітычных матываў.

Суд устанавіў, што дырэктар Кобрынскай управы магістральных трубаправодаў Уладзімір Галашка разам з кіраўніком Управы КДБ Кобрынскага раёна Андрэем Басько прызналіся ў размове з Мехам, што звальняюць таго па палітычных матывах, аднак прыняў рашэнне на карысць Галашкі. Аляксандр Мех збіраецца падаць абскардзіць рашэнне суда. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі