Звальняюць дырэктара школы, дзе ў Ціханоўскай на 120 галасоў больш за Лукашэнку
![Звальняюць дырэктара школы, дзе ў Ціханоўскай на 120 галасоў больш за Лукашэнку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szkola-3103.jpg.webp?itok=8kEK4f9W)
Дырэктар школы №5 у Маладзечне Яўген Макарэвіч будзе звольнены з 1 красавіка 2021 года. У каментары "Рэгіянальнай газеце" педагог распавёў, што яго звальняюць па заяве, якую ён падаваў у жніўні 2020-га пасля вынікаў выбараў.
Падчас выбараў Макарэвіч узначальваў выбарчую камісію. На яго ўчастку за Святлану Ціханоўскую прагаласавала на 120 чалавек больш, чым за Аляксандра Лукашэнку.
"Тады, у жніўні, у аддзеле адукацыі сказалі, што заяву згубілі. А цяпер знайшлі", — кажа дырэктар школы.
Калі ў жніўні Макарэвіч быў вымушаны напісаць заяву на звальненне, гэтым сталі абурацца бацькі.
Новага дырэктара калектыву школы прадставяць 1 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.