ЗША ўхвалілі пастаўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну з Даніі і Нідэрландаў

Знішчальнік F-16 / Reuters

Знішчальнік F-16 / Reuters

Злучаныя Штаты ўхвалілі адпраўку знішчальнікаў з Даніі і Нідэрландаў F-16 ва Украіну, як толькі завершыцца падрыхтоўка ўкраінскіх пілотаў. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

Падрыхтоўка пілотаў павінна пачацца ў гэтым месяцы. Навучанне пройдзе ў Даніі. Вучыцца будуць не толькі пілоты, але і дапаможны персанал, якому трэба будзе займацца тэхнічным абслугоўваннем самалётаў.

Украіна вельмі разлічвае на амерыканскія знішчальнікі, каб мець магчымасць супрацьстаяць Расіі ў паветры. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў чэрвені, калі толькі была прынятая пастанова аб перадачы F-16 Кіеву, казаў, што ў яго быў "быў проста дзень шчасця". Пра неабходнасць знішчальнікаў увесь час гаворыць і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны. Паводле яго слоў, праціўнік выкарыстоўвае авіяцыю іншага пакалення, таму ўкраінскае контрнаступленне і прасоўваецца так марудна. Пры гэтым Залужны адзначае, што яму было б дастаткова абмежаванай колькасці самалётаў. "Мне не патрэбныя 120 самалётаў. Я не збіраюся пагражаць усяму свету", падкрэслівае ён.

Reuters са свайго боку прыводзіць меркаванне афіцыйных асоб ЗША, якія ў прыватным парадку кажуць, што самалёты F-16 мала дапамаглі б Украіне ў яе цяперашнім контрнаступленні. На іх думку, амерыканскія знішчальнікі прынцыпова не зменяць сітуацыю і тады, калі яны ў канчатковым выніку прыбудуць — з улікам расійскіх сістэм СПА і неспакойнага неба над Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі