ЗША маюць намер максімальна ізаляваць Беларусь як суагрэсара ў вайне

Белы дом / Reuters
Белы дом / Reuters

ЗША маюць намер дамагчыся максімальнай ізаляцыі Беларусі ў АБСЕ як краіны агрэсара ў вайне супраць Украіны. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Майкл Карпентэр. Акрамя таго, ЗША будуць працаваць над тым, каб прыцягнуць беларускі і маскоўскі рэжымы да адказнасці.

Карпентэр адзначыў, што выключыць Беларусь і Расію з АБСЕ немагчыма — няма механізму, таму ЗША спрабуюць засяродзіцца на выкрыцці зверстваў, якія Расія здзяйсняе ва Украіне. Ён падкрэсліў, што форма справядлівасці і адказнасці за ваенныя злачынствы, парушэнні правоў чалавека ўсё-ткі павінна быць.

Нагадаем, 1 снежня ў Лодзі (Польшча) адкрываецца сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц АБСЕ. Беларусь на сустрэчы будзе прадстаўляць пастаянны прадстаўнік РБ пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі