ЗША і Куба спрабуюць аднавіць дыпламатычныя адносіны

Куба і ЗША спрабуюць наладзіць адносіны пасля больш як 50-гадовай блакады Вострава свабоды.

Адносіны паміж дзяржавамі фатальна пагоршыліся пасля Кубінскай рэвалюцыі ў 1959 годзе, калі кіраўнік краіны Баціста ўцёк, а ўладу атрымаў сацыяліст Фідэль Кастра. Так званы Востраў свабоды падтрымліваў цесныя адносіны з СССР, а ЗША арганізавалі Кубе татальную эканамічную блакаду.
 
Вядома, што ініцыятыву нармалізаваць адносіны ў 2013 годзе выявіў кубінскі бок, які імкнецца атрымаць дадатковыя інвестыцыі. Куба хоча адкрыць у ЗША дыппрадстаўніцтва і дабіцца таго, каб кубінцы не атрымлівалі так лёгка, як гэта адбываецца сёння, від на жыхарства ў некалі варожай краіне.

Кансультацыі праходзяць, як кажуць, за зачыненымі дзвярыма. Студзеньскія гістарычныя сустрэчы  адбыліся ў Гаване. Дамовіліся на адкрыццё амбасадаў. Чарговыя кансультацыі плануюцца на 27 лютага ў Вашынгтоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі