Знойдзены павешаным у аўдыторыі выкладчык БНТУ

Знойдзены павешаным у аўдыторыі выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Яму было 67 гадоў. Цела ў пятлі знайшлі калегі выкладчыка ў аўторак, 31 траўня, каля 18-й гадзіны.

Як інфармуе БелаПАН, даследчую праверку па факце гібелі мужчыны праводзіць Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта па г. Мінску. Сярод версій — суіцыд, дадае БЕЛТА.