Знік бізнесмен Сяргей Штода, які рыхтаваў акцыю каля Дома ўраду

У Мінску знік бізнесмен Сяргей Штода, які рыхтаваў акцыю каля Дома ўраду. Раніцай 4 лютага грузаперавозчыкі, якія праштрафіліся на платных дарогах у Беларусі, хацелі сабрацца ў цэнтры сталіцы. Яны лічаць, што ўлады ўвялі сістэму BelToll без належнай падрыхтоўкі і прынеслі прыватным грузаперавозчыкам страты на дзясяткі тысяч еўра. Многім з іх гэта пагражае банкруцтвам.

Грузаперавозчыкі: Ля Дома Ураду запішам відэазварот да Лукашэнкі

Штода (у некаторых СМІ яго памылкова называюць "Шода") — уладальнік невялікай фірмы, якая мае дзве машыны і мусіць выплаціць штраф у 10 тысяч еўра. У інтэрв'ю Еўрарадыё ён казаў, што каля Дома ўраду грузаперавозчыкі хацелі запісаць відэазварот да кіраўніка Беларусі. Пасля таго, як улады адмовілі фірмам і індывідуальным прадпрымальнікам у абяцанай амністыі па штрафах, станоўча паўплываць на сітуацыю можа толькі Лукашэнка, палічылі яны.

Як інфармуе сайт charter97.org, 3 лютага Штода пайшоў на перамовы з прадстаўніком урада, віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім. Пасля гэтага сувязь з ім знікла, паведаміла жонка Штоды Вольга Юркойць. Ці быў ён затрыманы, пакуль невядома.

Нагадаем, у Беларусі сістэму платных дарог BelToll запусцілі ў жніўні 2013 года. Тады многія яшчэ не ведалі, як ёй карыстацца, а некаторыя зусім не былі ў курсе, што ім за дарогі трэба плаціць. Тады за першы месяц колькасць парушэнняў была неймавернай. Пад абавязковую аплату трапілі ўсе машыны з замежнымі і транзітнымі нумарамі незалежна ад грамадзянства кіроўцы, беларускія фуры, аўтобусы, грузавыя машыны і мікрааўтобусы, якія змяшчаюць больш за 8 пасажыраў.

За месяц на платных дарогах зафіксавалі 110 тысяч парушэнняў (штрафнік-рэкардсмен наездзіў амаль на 5 тысяч еўра)

За першы месяц пасля ўвядзення аплаты за праезд па дарогах многія аўтаўладальнікі, прыватныя і дзяржаўныя фірмы атрымалі велізарныя штрафы. Спачатку ім абяцалі амністыю. Але ў выніку штрафы давялося плаціць.

BelToll: Нас абвінавачвалі, маўляў, зрабілі сістэму, каб збіраць штрафы

Гэта насамрэч не зусім так. Аплату за праезд па дарогах сабралі больш, чым штрафаў. Толькі 600 тысяч еўра "парушальнікам" вярнулі, прызнаўшы памылку.

З моманту запуску BelToll інспектары сабралі 12,7 мільёна еўра за парушэнні

Але варта адзначыць, што за аплату дарог за гэты час сабралі толькі ў 2 разы больш, чым штрафаў.

Мінфін: У 2014 годзе за аплату дарог у Беларусі сабралі каля $32 млн

Штрафы ідуць у дзяржбюджэт, куды ж пойдуць грошы, сабраныя за дарогі? У новаствораны дарожны фонд.

Куды пойдуць грошы дарожнага фонду і адкуль іх возьмуць (інфаграфіка)

Між тым, платных дарог стане больш. Згодна з дзяржпраграмай, да 2020 года працягласць платных дарог павялічыцца да 1968 км. За 2015-2019 плануюць сабраць 5,7 трыльёна рублёў за праезд па іх.

У 2019-м з'явіцца 520 км новых і хуткасных дарог, 2-я кальцавая — праз год (інфаграфіка)

Увогуле з платнымі дарогамі звязана шмат розных чалавечых гісторый. Нехта змог дамагчыся вяртання грошай, а нехта так і застаўся без сваіх 4 тысяч еўра. Еўрарадыё сабрала самыя цікавыя гісторыі.

Паўгода грамадзянін Славакіі плаціў за беларускія дарогі, заплаціў 250 еўра, а яго яшчэ і аштрафавалі на 2150 еўра. Калі прыбор афармлялі, аператар “Белаўтастрады” зрабіў памылку.

"Супрацоўніца няправільна ўвяла лічбу. Замест RS, гэта значыць Рымаўска-Собата (Rimavska Sobota) — горад у Славакіі, дзе зарэгістраваны аўтамабіль, яна напісала RC".

Гэтую памылку сістэма палічыла неаплатай праезду, хаця грошы з рахунка спісваліся. Падрабязней гісторыю можаце пачытаць у нашым матэрыяле.

Пасля некалькіх публікацый гісторыі ў СМІ славаку вярнулі грошы, але гэта быў доўгі і складаны працэс.

Грамадзяніну Славакіі адмянілі штраф праз памылку прадаўца BelToll

А вось настаўніцы з Гродна Людміле Маціевіч так не пашанцавала. Яе аўтамабіль “Рэно Меган 3” стаіць на штрафстаянцы, а яна заплаціла штраф 3800 еўра. Падрабязна яе гісторыю можна пачытаць у матэрыяле Еўрарадыё.

Настаўніца, якую аштрафавалі на 3800 еўра за платныя дарогі, прайграла суд

У самым пачатку працы сістэмы аўстрыйца спынілі транспартныя інспектары і запатрабавалі штраф. Той плаціць не захацеў і ў адчаі вырашыў прарывацца праз мяжу.

У Брэсце аўстрыец "штурмаваў" мяжу на джыпе

Нядаўна сістэма аплаты дарог пацярпела ад народнага мсціўцы. Праўда, ён пераблытаў камеру BelToll з камерай ДАІ.

Хлопец, які расстраляў камеру BelToll, распавёў пра пакаранне (відэа)

А цяпер пратэставаць супраць штрафаў хочуць аўтаперавозчыкі. Некаторыя з кампаній праштрафіліся на 100 тысяч еўра.

Грузаперавозчыкі гатовыя спаліць свае машыны ля Дома ўраду

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі