Хлопец, які расстраляў камеру BelToll, распавёў пра пакаранне (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, камеры BelToll Вадзім расстраляў з пейнтбольнага ружжа. У міліцыі іх з сяброўкай называлі "Боні і Клайд". Хлопец хацеў адпомсціць за сем штрафаў за перавышэнне хуткасці, якія прыйшлі яго сяброўцы за месяц. Але пераблытаў камеру ДАІ з камерай сістэмы платных дарог Беларусі BelToll.

"Штраф 300 тысяч беларускіх рублёў. І даволі някепска правялі час разам з супрацоўнікамі Смалявіцкага РАУС. Патэлефанавалі, запрасілі. Аказалася, што камера не проста робіць фота, а відэафіксацыю. І усё добра там відаць, нумар. Прычым якасць цудоўная! Відаць твар і нават усмешку", — распавядае пейнтбаліст Вадзім Еўрарадыё.

Паколькі матэрыяльнай шкоды няма, то больш да яго прэтэнзій не было. Проста міліцыю папрасілі разабрацца.

Вадзім: "Камеры BelToll часам то паляць, то карчуюць. І яны папрасілі разабрацца. Але матэрыяльнай шкоды не было, камеры проста памылі, бо фарба харчовая. Хацелася канешне зафарбаваць камеру хуткасці, ад якой прыходзіць штраф. За месяц прыйшло 7 штук і мы вырашылі, хопіць, зафарбуем гэтую камеру. Але аказалася, што гэтая камера не фіксуе хуткасць, а проста камера відэафіксацыі".

Фота з сацыяльных сетак.

.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі