Знешні дзярждоўг Беларусі дасягнуў 12,7 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі дасягнуў 12,7 млрд долараў. З пачатку 2015 года ён павялічыўся на 0,8%, альбо на 101 млн долараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2015-га склаў 249,8 трыльёнаў рублёў. Ён павялічыўся ў параўнанні з пачаткам бягучага года на 52,4 трлн рублёў (на 26,5%).

Паведамляецца, што ў студзені-чэрвені сёлета былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 679 млн 100 тысяч долараў. У тым ліку ад ураду і банкаў Расіі — амаль 430 млн долараў, ад банкаў Кітая — амаль $229 млн.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала 547,8 млн долараў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі