Знайшоўся развітальны верш беларускага паэта, які загінуў у Мінску

Знайшоўся развітальны верш беларускага паэта, які загінуў у Мінску

Старшыня беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч апублікаваў апошні верш паэта Ігара Канановіча, які загінуў 19 чэрвеня ў Мінску. Ён упаў з даху будынка ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Прычыны падзення пакуль не вядомыя.

Андрэй Хадановіч піша ў Facebook, што верш ён атрымаў ад Канановіча некалькі дзён таму.

ПРАВІЛЬНЫ ПАСЫЛ


Патрэбны спакой.
І кропелька ўдачы.
Каб перайначыць
гэты, пакуль што сабачы,
лёс.
Я сур'ёзна падрос,
і мне цісне каўнерык дзіцячы...
Ціснуць маміны "звышзадачы":
служы паспяховаму гаду,
старэйшага слухай параду,
не лезь у вялікую зваду...
Of course!..
Патрэбны прасцяг. І кропелька Сонца.
А не навінаў ментальны стронцый!
Я стаміўся ўдзельнічаць у гэтай гонцы!
Так, ідзіце вы на..уй, бос!
Цяпер усё, на вялікі жаль, чытаецца зусім інакш...
Пухам табе зямля, добры чалавеча!
Спачуваньні родным і блізкім!

Ігару Канановічу было 32 гады. Яго апошні зборнік “Астэроід” можна купіць у беларускіх кнігарнях.

Сяброўка загінулага паэта: Ён тэлефанаваў за 20 хвілін да трагедыі, усміхаўся…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі