Знайшлі зніклага на Брэстчыне футбаліста з Нігерыі

Знайшлі зніклага на Брэстчыне футбаліста з Нігерыі

Знайшлі зніклага на Брэстчыне футбаліста з Нігерыі 20-гадовага Задзі Чукву Емануела. УУС Брэсцкага аблвыканкама паведамляе, што міліцыі вядома, дзе ён знаходзіцца. І цяпер высвятляюцца абставіны таго, што з ім адбылося.

Па даных міліцыі, ён спрабаваў выехаць у Польшчу і быў затрыманы ў горадзе Тэрэспаль, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні стала вядома, што ў міліцыю звярнуўся прадстаўнік футбольнай каманды з Нігерыі (яна была на зборах у Брэсцкай вобласці) і паведаміў, што 7 траўня пасля спартыўных збораў спартсмен не вярнуўся ў гатэль. Меркавалася, што ён мог паехаць у Мінск. Аднак нігерыец, відаць, паспрабаваў патрапіць у ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі