Знайшлася дзяўчына, якая летась знікла каля Баранавічаў — яна страчвала памяць

Знайшлася дзяўчына, якая летась знікла каля Баранавічаў — яна страчвала памяць

Знайшлася дзяўчына, якая 1 снежня 2017 года знікла ў вёсцы Русіно каля Баранавічаў. Як піша intex-press.by, 23-гадовая Юлія Бадак страчвала памяць. Толькі нядаўна яна ўспомніла, дзе жыла, і вярнулася дахаты.

Па словах дзяўчыны, у дзень знікнення яна паслізнулася ў ваннай і разбіла галаву, страціла памяць. Чаму сышла з дому, патлумачыць не можа. Некалькі дзён яна хадзіла па Баранавічах. На чыгуначным вакзале на яе звярнула ўвагу пажылая пара, якая прапанавала паехаць з імі ў вёску ў Салігорскі раён. Гаспадыня-пенсіянерка лячыла яе разбітую галаву. Пры гэтым новыя знаёмыя Юліі не адвезлі яе ў бальніцу, не паведамілі пра яе ў міліцыю. Яна жыла з імі больш за месяц. Калі памяць вярнулася, гаспадар даў грошы на білет і патлумачыў, як даехаць. 7 студзеня, на праваслаўнае Раство, дзяўчына вярнулася ў сваю вёску.

Медыкі пацвердзілі, што ў Юліі Бадак была амнезія. Рана на галаве да канца не загаілася, яе абследуюць лекары. Дарэчы, яна не ведае ні назвы вёскі, ні прозвішча людзей, у якіх пражыла першы месяц зімы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі