Вы тут

Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся ў беларускіх Целяханах

Метрыка маршала Канстанціна Ракасоўскага / niab.by

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі знайшлі запіс пра нараджэнне Маршала Савецкага Саюза і Маршала Польшчы Канстанціна Ракасоўскага, паведамляецца на сайце архіва.

Як вынікае з архіўных дакументаў, Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер'евіч) Ракасоўскі нарадзіўся ў мястэчку Целяханы Пінскага павета Мінскай губерні (сёння Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). 

Сам маршал у розныя часы называў розныя месцы і нават даты свайго нараджэння. Паводле адных даных, ён нарадзіўся 9 (21) снежня 1894 года, паводле іншых — 9 (21) снежня 1896 года. Месцам нараджэння значыцца то  Варшава, то Вялікія Лукі пад Псковам. 

У метрычнай кнізе пазначана, што Канстанцін, сын двараніна Ксаверыя Вікенцьевіча Ракасоўскага, рымска-каталіцкага веравызнання, і яго жонкі Антаніны Іванаўны, праваслаўнага веравызнання, нарадзіўся 3 (15) верасня 1889 года. А 4 (16) верасня 1889 годя яго хрысцілі ў Свята-Троіцкай Целяханскай царкве. 

Гэта значыць, што Канстанцін Ракасоўскі быў на пяць ці нават сем гадоў старэйшым, чым гэта было занатавана ў яго пазнейшых дакументах. 

Даследчыкі ведалі, што маці будучага маршала Антаніна Аўсянікава была родам з Целяханаў. Але не было вядома, што і сам Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся тут. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.