Вы тут

Змяняюцца правілы перасячэння мяжы ва ўмовах каранавіруса

Памежная зона / gpk.gov.by

У Беларусі з 00:00 17 ліпеня змяняецца парадак перасячэння мяжы ва ўмовах каранавіруса, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 624. 

Асноўныя новаўвядзенні:

— тэрмін самаізаляцыі пасля прыбыцця ў Беларусь зменшаны з 10 да 7 дзён;

— ад самаізаляцыі вызваляюцца людзі, у якіх ёсць сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19;

— можна падаць ПЦР-тэст у сістэме "Падарожнічаю без COVID-19";

— замежнікам дазўволены бязвізавы ўезд на 5 дзён для вакцынацыі;

— грамадзянам Беларусі дазволены выезд за мяжу па дакументах, якія пацвярджаюць часовае пражыванне (не часцей за адзін раз у 6 месяцаў);

— замежнікам, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусь, дазволена выязджаць у краіну свайго грамадзянства (не часцей за адзін раз у 6 месяцаў);

— грамадзянам Беларусі і замежнікам, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў нашай краіне і грамадзянам Расіі, дазволена выязджаць на тэрыторыю Калінінградскай вобласці Расіі чыгункай без перасадак ў дарозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.