Змяняюцца кошты на цыгарэты асобных марак

Змяняюцца кошты на цыгарэты асобных марак

У Беларусі ад 1 верасня змяняюцца кошты на цыгарэты асобных марак. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў, на 5 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт гродзенскай фабрыкі “Нёман” —  гаворка ідзе пра марку Pall Mall (Nano Blue, Nano Silver, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Azure, Superslims Violet).

А вось імпартныя цыгарэты Sobranie Blacks, якія ўвозіць у краіну кампанія “Беларусьгандаль”, патаннеюць адразу на 57 капеек. Pall Mall Superslims Azure і Pall Mall Superslims Violet наадварот падараджэюць на 5 капеек. Некаторыя віды Davidoff (Blue, Classic, Classic Slims, Gold, Gold Slims) вырастуць у цане на 10 капеек.

Кампаніі “Тытунь-Інвест” і “Энерга-Оіл” не змяняюць кошты на свае цыгарэты.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі