Змяняецца парадак атрымання студэнцкай візы ў Вялікую Брытанію

З 31 сакавіка змяняецца парадак звароту па студэнцкую візу для навучання ў Вялікай Брытаніі.

Як паведамляе прэс-служба амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, цяпер беларускім студэнтам неабходна даказаць, што яны залічаныя на курс навучальнай установай, якая мае ліцэнзію Агенцтва па справах межаў Злучанага Каралеўства.
З нядаўніх пор усе незалежныя платныя школы, каледжы і універсітэты Вялікабрытаніі, якія прымаюць на вучобу замежных студэнтаў, абавязаныя мець належную ліцэнзію. Такая мера заклікана спрыяць брытанскім уладам у барацьбе з фіктыўнымі навучальнымі ўстановамі. Цяпер рэгістрацыю для прыёму замежных студэнтаў прайшлі больш за тысячу навучальных устаноў, паведамляе прэс-служба пасольства.

Акрамя таго, беларускія студэнты павінны будуць пацвердзіць, што маюць дастаткова сродкаў для пражывання на час вучобы, і здаць біяметрычныя звесткі ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Згодна з новымі правіламі атрыманая віза дапускае частковую занятасць для замежных студэнтаў да 20 гадзін на тыдзень падчас семестра і поўную занятасць — падчас канікул, а таксама любую стажыроўку, тэматычна звязаную з курсам навучання.

Як удакладнілі БелаПАН у пасольстве, новая сістэма атрымання студэнцкіх віз уводзіцца для ўсіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі