Вы тут

Змяніўся пералік краін, па вяртанні з якіх неабходны каранцін

У Нацыянальным аэрапорце / з архіва БЕЛТА

Міністэрства аховы здароўя адкарэктавала пералік краін, у якіх рэгіструецца высокае захворванне на COVID-19, і па вяртанні з якіх грамадзяне Беларусі павінны адседзець 10 дзён на самаізаляцыі.

Са спісу выключаныя 4 краіны: Азербайджан, Грузія, Кыргызстан і Каралеўства Марока. Па вяртанні з іх каранцін цяпер не патрэбны.

Адначасова ў пералік уключаны тры дзяржавы: гэта Фінляндыя, Куба і Малайзія, паведамляецца на сайце ведамства.

Паводле звестак міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на 3 сакавіка колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса дасягнула 290 447 хворых. Прырост за суткі склаў 1311 выпадкаў. Памерлі з пачатку пандэміі больш за 2 тысячы чалавек.

У Міністэрстве аховы здароўя не выключаюць і трэцюю хвалю COVID-19, але мяркуюць, што вострай сітуацыі не будзе. У тым ліку дзякуючы закрытым межаў і прынятым мерам, лічыць кіраўнік міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, у краіне пакуль не з'явіліся новыя штаму каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.