Вы тут

“Змяніць рэжым” — а што далей, калі няма нацыянальнага парадку дня?

Алесь Краўцэвіч / Еўрарадыё

Да дня асноўнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах застаецца мізэр часу. Улада робіць усё магчымае, каб альтэрнатыўныя кандыдаты не толькі не перамаглі, але і мелі абмежаваную камунікацыю з выбаршчыкамі. У той жа час у сацсетках не сціхаюць спрэчкі наконт то “рукі Масквы” за кандыдатамі, то адсутнасці нацыянальнага дыскурсу ў аб’яднанага штаба.

Якія пагрозы ў руху, для якога галоўнае “змяніць рэжым, а ўсё астатняе потым”? Ці здольныя захаваць дзяржаву пераможцы, для якіх не маюць вялікага значэння нацыянальныя каштоўнасці?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча, прафесар Алесь Краўцэвіч.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.