Змякчаць антынаркатычнае заканадаўства кіраўнік МУС лічыць неактуальным

Змякчаць антынаркатычнае заканадаўства кіраўнік МУС лічыць неактуальным

У Беларусі няма неабходнасці змякчаць антынаркатычнае заканадаўства. Такую думку выказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ. Яно выйшла ў эфір увечары 27 снежня.

Па словах Шуневіча, закон сёння мае "масу варыянтнага развіцця падзей для суддзі, калі ён можа з улікам асобы, учыненага і гэтак далей выбіраць ступень і жорсткасць пакарання".

Міністр падкрэсліў, што сітуацыя з нарказлачыннасцю ў Беларусі апошнім часам не стала лягчэйшай або спакайнейшай. Наша краіна, па яго словах, выглядае прывабна не толькі для наркатрафіку, але і як рынак збыту наркотыкаў. 

Шуневіч заявіў, што разумее сваякоў асуджаных па гэтым артыкуле, калі яны выступаюць за змякчэнне пакарання. Але ён заклікаў пачуць маці дзяцей, загінулых ад наркотыкаў. Яны, кажа кіраўнік МУС, выступаюць супраць змякчэння "антынаркатычнага" артыкула 328. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі