Зміцер Каспяровіч асуджаны на 12 сутак арышту

На 12 сутак арышту асуджаны былы палітвязень Зміцер Каспяровіч. Суддзя Савецкага раёна Аксана Рэлява пакарала яго за "дробнае хуліганства". Аказваецца, Каспяровіч "лаяўся на супрацоўнікаў ДАІ", паведамляе сайт nn.by.

Нагадаем, Змітра Каспяровіча затрымалі ў суботу, пры ператрусе ў яго машыне быў знойдзены вялікі наклад налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву “Еўрапейская Беларусь” і "Малады Фронт". Змітра затрымлівалі дзве машыны ДАІ, а таксама адна са спецназам.

На судзе прысутнічалі паплечнікі Каспяровіча Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Цімох Дранчук, Ігар Лялькоў, Антось Астаповіч і іншыя. Сябры мяркуюць, што прысуд на 12 сутак быў вынесены з той мэтай, каб Зміцер не прыняў удзел у святкаванні Дня Волі.

З турмы Каспяровіч выйдзе 27 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі