Злучаныя Штаты шукаюць двух беларусаў

Злучаныя Штаты шукаюць двух беларусаў, якія скралі ў падатковых органаў гэтай краіны больш за 60 тысяч долараў
25-гадовы Аляксей Пагожын і 27-гадовы Дзмітрый Гузаў праз інтэрнэт атрымалі персанальныя звесткі амаль трох сотняў памерлых амерыканцаў.

Карыстаючыся індывідуальнымі нумарамі і асабістымі дадзенымі падаткаплацельшчыкаў, хлопцы запаўнялі формы вяртання падаткаў, сплачаных памерлымі ў год смерці, і пераводзілі на свае рахункі грошы.

Справа ў тым, што ў адпаведнасці з федэральнымі і рэгіянальнымі законамі ЗША, калі чалавек заплаціў падаткаў больш патрэбнай сумы, у канцы фінансавага года яму вяртаюць лішнія грошы.

Пошукам беларусаў займаюцца федэральныя праваахоўныя органы Злучаных Штатаў. Ім будуць высунутыя абвінавачванні па артыкулах «змова» і «махлярства», паведамляе gazeta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі