Зламыснік парэзаў пабітай бутэлькай рукі следчаму баранавіцкай міліцыі

Напад на следчага гарадскога аддзела ўнутраных спраў адбыўся днямі ў Баранавічах.  На вуліцы Леніна амаль у цэнтры горада да 30-гадовага мужчыны прычапіўся хуліган. Ён не абмежаваўся пагрозамі, а ўзяў кавалак пабітай бутэлькі і накінуўся на міліцыянта.

У выніку следчы атрымаў рэзаныя раны абедзвюх рук. Аднак хулігана затрымалі, распачатая крымінальная справа.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі