Злачынcтвы супраць дзяржавы не даруюць: логіка амністыі, якую ладзіць Лукашэнка

Амністыя, якую Лукашэнка анансаваў да “Дня народнага адзінства” 17 верасня, задуманая, каб паказаць людзям, што некаторыя злачынствы ў Беларусі можна і дараваць. Але не “злачынствы супраць дзяржавы”, кажа ў эфіры Еўрарадыё палітолаг Павел Усаў

Мы сабралі самае цікавае са стрыму.

“Ніводнага знакавага імя не будзе”

Асабліва разлічваць на тое, што сярод амніставаных будзе шмат палітзняволеных, не варта. Тым больш калі справа датычыцца значных палітычных фігур, лічыць Усаў. Хутчэй за ўсё, пад амністыю трапяць асуджаныя за хуліганства, эканамічныя злачынствы ці нават па крымінальных справах, не звязаных з палітыкай.

Каб для простых людзей, умоўна, паказаць і нават для сваіх [Лукашэнкі. — Еўрарадыё] прыхільнікаў, што вось ёсць злачынцы супраць дзяржавы — іх нельга выбачаць. А ёсць тыя, хто вінаваты ў дробных эканамічных, карупцыйных злачынствах. Іх можна пашкадаваць і выпусціць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.