Зіта, Гіта, Боні, Клайд і дыстанцыя ў 20 метраў — парасячыя скачкі пад Полацкам

Зіта, Гіта, Боні, Клайд і дыстанцыя ў 20 метраў — парасячыя скачкі пад Полацкам

У вёсцы Кушлікі недалёка ад Полацка на мінулых выходных закрывалі сельскагаспадарчы сезон. Цвіком праграмы "дажыначнага" кірмашу стала першае ў Беларусі піг-шоў.

У спаборніцтвах удзельнічалі чатыры маленькія парсючкі: Зіта, Гіта, Боні і Клайд. Ім трэба было як мага хутчэй прабегчы дыстанцыю ў 20 метраў.

Зіта, Гіта, Боні, Клайд і дыстанцыя ў 20 метраў — парасячыя скачкі пад Полацкам

“Гэта была дэбютная праграма, — кажа Еўрарадыё адна з гаспадыняў парсючкоў Алена Сяменька. — Падобнага ў Беларусі раней увогуле не праводзілася.

Ніякіх спецыяльных трэніровак мы не рабілі. Паставілі пару разоў парсючкоў, каб паглядзець, пабягуць яны ці не”.

На саміх спаборніцтвах парсючкі крыху тармазілі, бо было шмат людзей, і ўсе крычалі.

“Для жывёл, вядома, быў стрэс. Калі іх дамоў прывезлі, дык яшчэ і там у шоку былі, — распавяла Алена. — Плануем, што ў наступным годзе таксама будзем удзельнічаць”.

Зіта, Гіта, Боні, Клайд і дыстанцыя ў 20 метраў — парасячыя скачкі пад Полацкам
Пераможца Зіта

Першай фінішавала ўдзельніца па мянушцы Зіта, якая атрымала ўзнагароду — мяшок збожжа і мяшок бульбы.

Дарэчы, Зіта і Гіта — гэта не сапраўдныя імёны парсючкоў, а іх псеўданімы для публічных выступаў. Насамрэч "спартоўцаў" клічуць Маша і Даша.

Што з імі будзе далей? Будучыня парсючкоў цьмяная. Але мы спадзяемся, што ўсё будзе добра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі