Жыхар Віцебска арганізаваў у сябе публічны дом

На мужчыну завялі адразу некалькі крымінальных спраў / @pressmvd
На мужчыну завялі адразу некалькі крымінальных спраў / @pressmvd

У Віцебскай вобласці міліцыя затрымала жыхара аднаго з райцэнтраў, які арганізаваў у сябе па месцы жыхарства публічны дом. Мужчыну 52 гады. Раней яго ўжо судзілі за рабаўніцтва і хуліганства.

Следчыя высветлілі, што каля паўгода, з кастрычніка па сакавік, на мужчыну працавалі пяць жанчын ва ўзросце ад 28 да 44 гадоў. Са свайго боку ён плаціў ім ад 50 да 100 рублёў за кліента. Дома ў фігуранта знайшлі каля 2,5 тысячы долараў і 10 тысяч расійскіх рублёў. На яго завялі некалькі крымінальных спраў: за арганізацыю, выкарыстанне і ўцягванне ў занятак прастытуцыяй. Мужчына арыштаваны, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі