Жыхар Свіслацкага раёна купіў дом і знайшоў там арсенал

Пераробленая вінтоўка ўзору 1940 года / sudexpert.gov.by
Пераробленая вінтоўка ўзору 1940 года / sudexpert.gov.by

Жыхар Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці купіў дом і знайшоў там у гаспадарчай пабудове невялікі арсенал, звярнуўся ў міліцыю. Як піша sudexpert.gov.by, на месца прыязджала следча-аператыўная група, якая знаходкі адправіла экспертам. Гэта — саматужна пераробленая вінтоўка сістэмы Токарава ўзору 1940 года, патронная стужка ад кулямёта Калашнікава, магазіны да аўтамата "АК-74". Вінтоўка аказалася прыдатная да стральбы.

Міліцыя праводзіць праверку — высвятляе, хто ж быў гаспадаром зброі.

Жыхар Свіслацкага раёна купіў дом і знайшоў там арсенал
sudexpert.gov.by
Жыхар Свіслацкага раёна купіў дом і знайшоў там арсенал
Жыхар Свіслацкага раёна купіў дом і знайшоў там арсенал
Жыхар Свіслацкага раёна купіў дом і знайшоў там арсенал

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі