Жыхары вёскі Куль на Стаўбцоўшчыне ужо месяц жывуць без вады

Жыхары вёскі Куль на Стаўбцоўшчыне ужо месяц жывуць без вады

Ужо месяц няма вады ў вёсцы Куль на Стаўбцоўшчыне, піша mlyn.by. Улады заяўляюць, што праблема ў воданапорнай вежы, і кажуць, што праблемай займаюцца.

Вяскоўцы пра сваю праблему распавялі кіраўніку справамі Мінаблвыканкама Уладзіміру Гурыновічу падчас прамой лініі. 

"У мяне мама інвалід 1-й групы, брат інвалід 2-й групы, і мы вымушаныя трываць такія нязручнасці", — кажа жыхар вёскі Алег Эдуардавіч.

Мужчына ўдакладняе, што ў вёску прывозяць бочку з вадой. Аднак у такой сітуацыі вяскоўцы не могуць паліць свае гароды. 

"Нам абяцалі, што вежу падрыхтуюць і перададуць пад ЖКГ, але ніхто ёю не займаўся. Цяпер будзе зліццё двух гаспадарак. Наша сельгаспрадпрыемства, на балансе якога і знаходзіцца вежа, пераходзіць пад іншую гаспадарку. І мы застанемся без вежы наогул", — перажывае вясковец.

Чыноўнік паабяцаў, што зварот пераадрасуюць у Стаўбцоўскі райвыканкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі