Жыхары Ганцавіцкага раёна больш давяраюць міліцыі, чым царкве і КДБ

Супрацоўнікі службы маніторынгу Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі правялі апытанне жыхароў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.  Яны цікавіліся ўзроўнем даверу людзей да ўстановаў і арганізацый. Высветлілася, што каля 24% апытаных давяраюць міліцыі, суду — менш за 20%, яшчэ менш — пракуратуры, царкве, афіцыйнаму прафсаюзу і КДБ. Толькі 3,8% ганцаўчан давяраюць сродкам масавай інфармацыі.

Палітычныя партыі апынуліся ў аўтсайдэрах, бо атрымалі толькі 1% даверу. З 290 чалавек з мясцовых лясгаса, школы, ліцэя, некалькіх сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, якія запоўнілі анкеты, больш за 80% ацэньваюць працу ганцавіцкіх міліцыянтаў станоўча.

Тое, што яна палепшылася, пацвердзілі 34% апытаных.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі