Жыхары чэшскай Плзені паскардзіліся на скульптуру труса-людажэра (відэа)

Жыхары чэшскай Плзені паскардзіліся на скульптуру труса-людажэра (відэа)

Жыхары чэшскага горада Плзень скардзяцца ў мясцовую мэрыю на скульптуру гіганцкага труса, які пажырае чалавека. Яе паставілі ў ажыўленым месцы горада. Аўтарам скульптурнага твора стаў студэнт факультэта мастацтва і дызайну Заходнечэшскага ўніверсітэта Адам Трбушак.

Аўтар тлумачыць, што хацеў адлюстраваць у сваім творы стан цяперашняга грамадства. “Гэты сатырычны твор паказвае чалавека, паланёнага сістэмай, абсалютна бездапаможнага і хворага, які падпарадкаваўся ўласным жаданням і прымхам”, — распавёў Трбушак парталу iDNES.

Ёсць у творы і алюзія на карціну “Сатурн, які пажырае свайго сына” іспанскага мастака Франсіска Гоі.

Хоць жыхары горада і незадаволеныя гэтай скульптурай, яна прастаіць на вуліцы Плзені цэлы год — праца дэманструецца ў рамках праекта падтрымкі маладых мастакоў, піша vinegret.cz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі