Жыхары беларускай сталіцы аддаюць перавагу апельсінаваму соку

Жыхары Мінску аддаюць перавагу апельсінаваму соку. У тройку лідэраў таксама ўваходзяць таксама яблычны і таматны сокі. Такую выснову зрабілі ў навукова-практычным цэнтры па харчаванню Нацыянальнай акадэміі навук.  Навукоўцы распрацавалі праект сямі стандартаў на сокі і нектары. Зараз ён праходзіць узгадненне ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі. Усе сокі з цукрам, утрыманне пладовай часткі ў якіх трохі большае за 50%, будуць пераведзеныя ў разрад нектараў.

Сокамі стануць называцца толькі свежавыціснутыя альбо адноўленыя. Паводле новых стандартаў, сокі будзе забаронена падкісляць лімоннай кіслатой.     

Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі