Жыхару Наваполацка прысудзілі чатыры гады за "абразы і паклёп на Лукашэнку"
![Жыхару Наваполацка прысудзілі чатыры гады за "абразы і паклёп на Лукашэнку"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/laban-2005.jpg.webp?itok=undRwasL)
20 траўня на закрытым пасяджэнні суда Наваполацка быў агучаны прысуд Міхаілу Лабаню, паведмляюць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.1 арт. 367), абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Віталь Лапко прысудзіў яму чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, навапалачанін павінен выплаціць штрафу у 3200 рублёў (100 базавых велічыняў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.