Жыхароў Мінска за год стала больш на 10 тысяч чалавек

Жыхароў Мінска за год стала больш на 10 тысяч 254 чалавекі, яго насельніцтва на 1 студзеня 2019-га складала 1 мільён 992 тысячы 800 чалавек. Пры гэтым натуральны прырост (перавышэнне колькасці народжаных над колькасцю памерлых) у 2018 годзе склаў толькі 66 чалавек. Больш за 10 тысяч чалавек — гэта мігранты, якія летась прыехалі ў сталіцу, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

За год у Мінску нарадзілася 17 653 дзіцяці. Гэта на 1 874 менш (ці на 9,6%), чым у 2017 годзе. У сталіцы памерлых стала больш на 348 чалавек (на 2%), чым у папярэднім годзе. У 2018-м зарэгістравалі 14 425 шлюбаў і 7 547 разводаў.