Жыхарка Брэста ўзяла крэдыт на забойства мужа

44-гадовая жыхарка Беларусі ўзяла ў банку спажывецкі крэдыт, каб заплаціць кілеру за забойства былога мужа. Галоўныя героі гісторыі, якая пачалася ў 2005-м годзе і скончылася толькі зараз пасля вердыкту Вярхоўнага суду Беларусі, развяліся пяць гадоў таму. Людміла вырашыла наняць кілера пасля таго, як былы муж захацеў адсудзіць сваю частку іх агульнай кватэры.
"Людміла [імя змененае - заўв. ЕРБ] настойліва патрабавала ад кілера, каб яе былы муж перад смерцю прыняў добрую дозу алкаголю", паведамляе газета "Беларусь сегодня". Былы муж Людмілы кадаваўся ад п'янства, і яна разлічвала, што калі ў яго крыві будзе знойдзены алкаголь, забойства можна будзе выдаць за няшчасны выпадак.

Для аплаты забойства жанчына ўзяла крэдыт на спажывецкія патрэбы. Яна адразу заплаціла кілеру 500 долараў, паабяцаўшы яшчэ 1500 пасля таго, як замова будзе выкананая.

Аднак пасля перамоў з Людмілай кілер паведаміў міліцыі пра яе намеры. Аператыўнікі паставілі ў курс справы яе былога мужа, які пагадзіўся ўдзельнічаць у аператыўным эксперыменце.

"Яго вывезлі за горад, паклалі на зямлю, аблілі крывёй, узятай на мясакамбінаце. Фатаграфіі з месца ДТЗ не пакідалі ніякіх сумневаў", - працягвае "Беларусь сегодня".

Калі кілер прынёс фатаграфіі Людміле, яна заплаціла астатнія 1,5 тысячы долараў. Кілеру падалося, што жанчына раскайваецца ў тым, што нарабіла. Пры гэтым яе цікавіла, ці пакутаваў яе муж перад смерцю.

Брэсцкі абласны суд прысудзіў Людмілу да 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў падрыхтоўцы наўмыснага забойства.

Украінскі сайт "Корреспондент.net" у сувязі з гэтай гісторыяй прыгадаў, як у красавіку ў Данецку 32-гадовы мужчына ўзяў крэдыт, каб аплаціць забойства жонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі