Жыхарам Горак прапанавалі бясплатна пакаштаваць хлеб і батон на зубачыстках
![Жыхарам Горак прапанавалі бясплатна пакаштаваць хлеб і батон на зубачыстках](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chlieb-0206-1.jpg.webp?itok=Lcdgai6B)
Незвычайную акцыю правяло ў Горках прадпрыемства "Дамачай".
Каля дзіцячага парку яно арганізавала дэгустацыю... хлеба і батона. Невялікія кавалчкі звычайнага хлеба на зубачыстках можна было пакаштаваць задарма. Рэкламавалася гэтая акцыя як "14 відаў хлеба і батонаў".
Пры гэтым мясцовыя ТГ-каналы адзначаюць, што прадукцыяй "Дамачая" і так заваленыя ўсе крамы Горак. Канкурэнтаў гэтае булачна-кандытарскае прадпрыемства проста не мае.
![Жыхарам Горак прапанавалі бясплатна пакаштаваць хлеб і батон на зубачыстках](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/chlieb-02062.jpg.webp?itok=nKSrhMHg)
Жыхарам Горак прапанавалі паесці хлеба і батона
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.